| Мой боль зачынены дзверы |
| У абедзьве з двух маіх радзім |
| Казлы, бяры іх халера |
| Ну хоць жывы, ды не адзін |
| Выходзіць мы валацугі |
| Але лічу ў такія часы |
| Калі наўкол Калі-юга |
| Што ўсё гэта валасы |
| Блукае вецер у пасмах тваіх няхай |
| Да самай смерці буду цябе кахаць |
| У самым сэрцы, у самым сэрцы а-а-а |
| Але калі разабрацца |
| То тут адзін пазітыў |
| Дакладна каліб застаўся |
| Хутка спіўся б, згас, ды згніў |
| Таму прыйшоў да высновы |
| Што ўсе за 30 гадоў |
| Свае памылкі гатовы |
| Узяць ды паўтарыць ізноў |
| Блукае вецер у пасмах тваіх няхай |
| Да самай смерці буду цябе кахаць |
| У самым сэрцы, у самым сэрцы а-а-а |