| Здымай сядло, гасі сьвятло, |
| Па плечы сьнегу намяло. |
| Ці то ня сьнег, ці проста час |
| Зьмяняе сьвет, зьмяняе нас. |
| Растуць дамы пасьля дажджу, |
| Будуем мы сваю мяжу. |
| Будуем мы магутны мур, |
| Каб там схаваць сваю душу. |
|
| Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. |
| Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. |
| Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. |
| Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя. |
|
| У сьветлым сьне ці ў цёмных днях |
| Сказалі мне, што ты — мая. |
| Ніхто нічый, усе свае, |
| І кожны дбае пра сябе. |
| І кожны сам сабе бальзам |
| На раны лье начной парой. |
| І мы глядзім бязглузды фільм, |
| Дзе кожны — сам сабе герой. |
|
| Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. |
| Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. |
| Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. |
| Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя. |
|
| Было і ёсьць, і наша злосьць |
| Нібыта ў глытках нашых косьць. |
| Над намі страх нібыта сьцяг, |
| І мы жывем, нібы ў гасьцях. |
| Зьбірай сяброў, запальвай газ — |
| Усё стагодзьдзе — дэкаданс. |
| Здымай сядло, гасі сьвятло — |
| Па плечы сьнегу намяло. |
|
| Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. |
| Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. |
| Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. |
| Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя. |