| У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе сонца. |
| У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе месяц. |
| У нашай краiне нiколi ня бачна зораў. |
| У нашай краiне нiколi ня будзе сьвятла. |
| Мы жывем пад зямлёю, |
| Мы жывем пад асфальтам, |
| I нам з табою ня трэба |
| Лiтасьцi i шкадаваньня. |
| Мы жывем пад зямлёю, |
| Мы — пацукi ды мышы. |
| Мы добра бачым у цемры, |
| Мы чуем кожны шолах. |
| У нашай краiне ня чутна ўрачыстых гiмнаў, |
| У нашай краiне няма праграмы навiнаў. |
| У нашай краiне ня трэба анкеты зь пячаткай, |
| У нашай краiне няма палымяных прамоў. |
| Мы жывем пад зямлёю, |
| Мы жывем пад асфальтам, |
| I нам з табою ня трэба |
| Лiтасьцi i шкадаваньня. |
| Мы жывем пад зямлёю, |
| Мы — пацукi ды мышы. |
| Мы добра бачым у цемры, |
| Мы чуем кожны шолах. |
| У нашай краiне няма бананаў ды кiвi. |
| У нашай краiне няма рыпучага сьнегу. |
| А недзе наверсе над намi жыве краiна, |
| Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас. |
| Мы жывем пад зямлёю, |
| Мы жывем пад асфальтам, |
| I нам з табою ня трэба |
| Лiтасьцi i шкадаваньня. |
| Мы жывем пад зямлёю, |
| Мы — пацукi ды мышы. |
| Мы добра бачым у цемры, |
| Мы чуем кожны шолах. |